Тыдзень беларускай мовы.
23.02.2024
У нашай дашкольнай установе адукацыі з 19 па 23 студзеня прайшоў тыдзень беларускай мовы.
Пачатак тыдню паклала выстаўка “Край родны і сэрцу дарагі”, якую дзеці наведалі .
У панядзелак у нас адбылося цікавае падарожжа “Скарбонка роднай мовы”, падчас якога дзеці пазнаёміліся з рознымі відамі фальклору. Праз гульні, чытанне вершаў і казак, слуханне музыкі мы змаглі ўбачыць прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы.
“Мой родны кут, як ты мне мілы!” - так гучала тэма ауторка. У гэты дзень мы шмат гаварылі пра горад Гродна і яго гісторыю. Успаміналі славутыя мясціны і знакамітых людзей.
Серада была прысвечана тэме “Падарожжа ў краіну казак”. Дзень быў насычаны на эмоцыі, бо кожная казка здзіўляла, захапляла і павучала. Дзеці з цікавасцю абмяркоўвалі змест кожнай казкі і вучыліся правільна вымаўляць беларускія словы.
У чацвер “Сёння ў нашай хаце свята”. З выхаванцамі праводзіліся гутаркі пра беларускія святы.
Пятніца выдалася асабліва рухомай і эмацыйнай, бо тэма яе гучала так: “Разам гуляем- сябе забаўляем”.Гэты дзень падаравау дзецям радасны настрой, дазволіу падтрымаць цікавасць да беларускай мовы, жаданне размауляць на ёй. Дзеці с радасцю адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні і нават танцавалі.
Гэты тыдзень запомніцца дзецям і бацькам надоўга. Будзем спадзявацца, што беларуская мова загучыць і ў хатах нашых выхаванцаў, а не толькі ў дзіцячым садзе.