Свята Купалле у дзіцячым садзе

08.07.2024

 

Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі святкуюць Купалле. Купалле — гэта старадаўняе язычніцкае свята, звязанае з культам сонца, вады, расліннасці, продкаў, а таксама часткова з хрысціянскай традыцыяй. Захаваліся і перадаюцца з пакалення ў пакаленне купальскія легенды і паданні. Адна з іх звязана з кветкай папараці, якая нібыта расцвітае ў купальскую ноч а 12 гадзіне.

 

Менавіта такую чароўную кветку шчасця шукалі выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 42 г. Гродна».

Свята распачалося на пляцоўцы дзіцячага садка. Дзеці вельмі чакалі гэтае цудоўнае свята, разам з бацькамі  плялі незвычайныя вянкі з розных раслін. Прысутных прывітала Купалінка. Падчас святкавання Купалля дзеці выконвалі заданні Кікісары і Вадзянога, вадзілі карагоды, гулялі ў музычныя гульні, загадвалі загадкі, скакалі праз «купальскае вогнішча». Разам з Купалінкай знайшлі чароўную Папараць-кветку.

Мерапрыемствы, звязаныя з тэмай беларускага нацыянальнага фальклору, як нішто іншае, развіваюць ў дзяцей пачуццё гонару за сваю Радзіму, выклікаюць жаданне даведвацца больш пра сваіх продкаў, іх традыцыі і звычаі.

поделиться в: